Станюта: у многіх з нас цяпер ёсць той, хто апынуўся ў аўтазаку

Кадр з відэароліка на песню "Рэчанька" з гімнасткай Меліцінай Станютай
Кадр з відэароліка на песню "Рэчанька" з гімнасткай Меліцінай Станютай

Шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы, беларуская гімнастка Меліціна Станюта распавяла аб тым, што адбываецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў у інтэрв'ю брытанскаму выданню The Guardian.

"Мы раззлаваны. Шмат у каго з нас у сем'ях цяпер ёсць той, хто быў на пратэстах або проста глядзеў, сядзеў дзесьці на лаўцы са сваёй дзяўчынай ці выходзіў у краму, а затым апыняўся аўтазаку".

Меліціна прызналася, што яна не ведае чаму многія беларускія спартсмены працягваюць маўчаць:

"Я атрымліваю шмат паведамленняў, дзе мне кажуць: "Дзякуй за вашы словы, дзякуй за вашу пазіцыю, але чаму свет гімнастыкі маўчыць?". Я не ведаю. Можа быць, ёсць нейкі ціск, але на тых хлопцаў [страйкоўцаў] на заводах — таксама ёсць ціск. Можа быць, значна больш моцны ціск".

Сябар Меліты Станюты быў на акцыі, а пасля трапіў у бальніцу — ён быў збіты і быў нават не ў стане перасоўвацца: "Ён спалохаўся і казаў: "Яны, напэўна, хочуць паказаць мяне лідарам гэтых пратэстаў".

Перад ад'ездам за мяжу, як раз перад выбарамі, Станюта наведала мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай, якую яна апісвае як "супермоцную жанчыну":

Станюта падазрае, што ёй таксама можа пагражаць небяспека: "Я баюся, што я вярнуся, і яны скажуць: "Гэй, яна выкарыстала інтэрнэт для сваёй міжнароднай аўдыторыі, і, можа быць, яна лідэр". Або яны могуць падкінуць наркотыкі ў мой багаж".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі