Старшыня "Белнафтахіма" распавёў, як будуць павышацца кошты на бензін

Старшыня "Белнафтахіма" распавёў, як будуць павышацца кошты на бензін

Сёлета тактыка змены коштаў на аўтамабільнае паліва застанецца такой, як і раней. Пра гэта заявіў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў, перадае БЕЛТА.

Нагадаем, што летась "Белнафтахім" павышаў кошты на бензін на 1 капейку больш за 20 разоў. 

Сёлета на пачатку года кошт бензіну і дызельнага паліва знізіўся. Аднак напрыканцы лютага кошты на АЗС зноў выраслі. Рыбакоў патлумачыў гэта ростам коштаў нафты. "У параўнанні з пачаткам 2019 года ў лютым кошт нафты і на сусветным рынку, і для нашых НПЗ вырас. Таму па выніках маніторынгу сітуацыі адбываецца карэляцыя коштаў на ўнутраным рынку", — дадаў ён.

Старшыня "Белнафтахіму" кажа, што за 2018 год кошт нафты для НПЗ у доларавым эквіваленце павялічыўся на 13%, а цэны на нафтапрадукты выраслі толькі на 9%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі