Старшыня Вярхоўнага суда: Ёсць 9 скаргаў на прысуды, вынесеныя за Дзень Волі

Старшыня Вярхоўнага суда: Ёсць 9 скаргаў на прысуды, вынесеныя за Дзень Волі

На адміністрацыйныя прысуды, вынесеныя за ўдзел у вулічнай акцыі на Дзень Волі, пададзеныя дзевяць скаргаў. Такую лічбу назваў у каментары Еўрарадыё старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала. Аднак ён не паведаміў, калі менавіта гэтыя скаргі будуць разглядацца. 

Журналісты пацікавіліся, чаму суды выносілі абвінаваўчыя прысуды нават у тых выпадках, калі на відэазапісах затрымання было відаць, што абвінавачанне не пацвярджаецца. Сукала адказаў, што такіх відэазапісаў можа быць дастаткова для журналістаў, але суддзя можа мець дастаткова доказаў, каб прызнаць віну. 

Наконт затрыманых журналістаў старшыня Вярхоўнага суда паведаміў, што іх усіх адпусцілі да судоў. Гэта тычыцца тых, хто мае акрэдытацыю. Наконт журналістаў-фрылансераў Сукала заявіў, што тэрміну "фрыланс" у беларускім заканадаўстве няма, таму няма доказаў, што затрыманы працуе журналістам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі