"Стартапніца": акселерацыя ў Польшчы, гід па вулічных музыках і тамагочы PingFin
Юлія Лакаткова. Фота з Facebook
“Стартапніца” — новы праект Еўрарадыё і BEL.BIZ пра дзёрзкіх маладых прадпрымальнікаў, якія будуюць бізнес у Беларусі, і інвестараў, якія ў іх вераць. Сёння ў нас у студыі фінансавы аналітык Юлія Лакаткова, СЕО некалькіх праектаў, "каралева беларускага фінтэху" і проста прыгажуня.
Два гады таму каманда Юліі прыдумала прыкладанне для ўліку фінансаў PingFin. Стартап трапіў у польскі акселератар Huge Thing. Як праходзіла навучанне і ці было яно карысным, на якой стадыі праект зараз, як з'явілася ідэя наступнага стартапа — гіда па вулічных музыках Street Voices — гэта і шмат што іншае мы абмяркуем у сённяшняй "Стартапніцы". А дапамагае нам галоўны рэдактар сайта BEL.BIZ Юлія Няхай.
У студыі Еўрарадыё "каралева беларускага фінтэху" Юлія Лакаткова.
Слухаць ці запампаваць падкаст праграмы ніжэй.