Статкевіч сабраў "кандыдатаў пратэсту": мы ў гульні Лукашэнкі не гуляем
Увечары 14 траўня прыхільнікі апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча сабраліся на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Сярод іх — каля двух дзясяткаў "кандыдатаў пратэсту", якія падалі дакументы ў Цэнтрвыбаркам на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты (на вечар 14 траўня агулам пададзены дакументы 30 ініцыятыўных груп). Статкевіч падкрэсліў, што сход легальны, паколькі некаторыя кандыдаты панясуць дадатковыя дакументы ў ЦВК.
Мікалай Статкевіч заявіў, што "выбараў няма", таму стаіць задача скарыстацца пікетамі зарэгістраваных кандыдатаў для легальнай агітацыі па ўсёй Беларусі. "Мы не не збіраемся збіраць подпісы, — кажа Статкевіч. — Лукашэнка разлічвае, што мы ўсе сілы кінем на гэта... Мы ў гэтыя гульні не гуляем!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.