Статкевіч ушанаваў памяць савецкіх салдатаў на Вайсковых могілках Мінска
8 траўня ў Мінску на Вайсковых могілках адбылася акцыя ўшанавання памяці савецкіх салдатаў, якія загінулі пры вызваленні Мінска ад гітлераўцаў. У ёй прынялі ўдзел вядомы апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч, а таксама каля 30 грамадскіх актывістаў. Яны прадстаўлялі аргкамітэт партыі "Народная Грамада" і рух салідарнасці "Разам".
Як паведаміў у сацсетках Статкевіч, "з-за магілаў за акцыяй назіралі чатыры асобы ў цывільным і з відэакамерай".