Статкевіча пераабралі старшынёй аргкамітэта па стварэнні БСДП (Народная Грамада)
Аргкамітэт па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) 28 лютага пераабраў старшынёй Мікалая Статкевіча. Рашэнне было прынятае па выніку тайнага галасавання на пасяджэнні цэнтральнага камітэта ў Мінску.
Па словах Статкевіча, якія перадае БелаПАН, аргкамітэт не спадзяецца атрымаць вялікае памяшканне дя ўстаноўчага з'езду нават ва ўмовах пэўнай лібералізацыі, якая назіраецца ў Беларусі. Таксама палітык мяркуе, што ўлады хутчэй за ўсё адмовяць партыі ў афіцыйнай рэгістрацыі. З гэтых прычынаў яна працягне дзейнічаць у статусе аргкамітэта.
Першая сесія ўстаноўчага з'езда БСДП (Народная Грамада) адбылася 25 лістапада 2007 года. На ёй Статкевіч быў абраны кіраўніком арганізацыі. З тых часоў партыя дзейнічае ў фармаце аргкамітэта.