Статыстыка Мінздароўя па COVID-19: 1300+ новых выпадкаў, 7 смерцяў за суткі

Барацьба з COVID-19 / Ілюстрацыйнае фото / Reuters published by Euroradio
Барацьба з COVID-19 / Ілюстрацыйнае фото / Reuters published by Euroradio

15 лістапада ў Беларусі зноў пабіты рэкорд па новых выпадках COVID-19. Калі верыць статыстыцы Міністэрства аховы здароўя, за суткі зарэгістравана 1315 новых пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй. У той жа час, ачунялі і за апошнія суткі выпісаныя 1506 пацыентаў.

Агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 114 тысяч 185. Калі верыць Мінздароўя, цяпер хварэюць 18342 чалавекі.

За апошнія суткі Міністэрства аховы здароўя зафіксаваў ўсяго 7 смерцяў, звязаных з каранавіруснай інфекцыяй.

Статистика Минздрава по COVID-19: 1300+ новых случаев, 7 смертей

У той жа час, медычная телеграм-супольнасць "Белыя халаты" паведамляе, што за апошнія суткі толькі ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска памерлі 6 пацыентаў з COVID-19.

Статистика Минздрава по COVID-19: 1300+ новых случаев, 7 смертей
Неафіцыйныя лічбы па COVID-19 на 15 лістапада / t.me/belxalat

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі