Стаўкі адзінага падатку для ІП і фізічных асобаў у Мінску павялічаныя на 12%
Стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў у Мінску павялічаныя ў сярэднім на 12%. Адпаведнае рашэнне 21 снежня зацвердзіла сесія Мінгарсавета. Папярэдні раз стаўкі адзінага падатку для ІП і фізасобаў у сталіцы былі павялічаныя ў канцы сакавіка 2016-га, у сярэднім яны тады выраслі на 15%.
БЕЛТА інфармуе, што ў Мінску зарэгістравана больш за 70 тысяч ІП, з іх 14,6 тысячы (20%) — плацельшчыкі адзінага падатку.
У спіс гандлёвых аб'ектаў, дзе стаўкі адзінага падатку павялічылі на 10%, патрапілі ГЦ "Скала" і "Галілео". У спіс тых, для каго стаўкі зменшылі на 10%, уключаныя ГЦ "Купалаўскі" і "Шчасце". Больш падрабязна пра новаўвядзенне гл. тут.