У Горках перадумалі ставіць шыльду Пятру І

У Горках перадумалі ставіць шыльду Пятру І

Звесткі пра тое, што ў Горках на дзень вызвалення горада адкрыюць памятную шыльду расійскаму імператару Пятру І, выявіліся не зусим праўдзівай. 

Інфармацыю пра адкрыццё шыльды расійскаму цару апублікавалі многія беларускія СМІ. Адкрыццё нібыта было запланаванае на 26 чэрвеня — дзень вызвалення райцэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, піша сайт horki.info. 

Аднак цяпер у праграме святкавання ніякай згадкі пра помнік няма. 

Намеснік старшыні магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч у каментарах у сацсетках таксама абверг чуткі пра шыльду: "Такіх намераў у мясцовых улад няма"

Пётр І увайшоў у беларускую гісторыю як жорсткі захопнік. З яго ініцыятывы былі забітыя манахі ў Сафійскім саборы ў Полацку, а сам храм узарваны. Таксама былі разрабаваныя і знішчаныя беларускія гарады — Магілёў, Віцебск, Орша, Дуброўна, Горкі. 

У Горках перадумалі ставіць шыльду Пятру І

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі