Страшная аварыя пад Лепелем, загінулі чатыры чалавекі (фота)
Уначы 5 чэрвеня каля вёскі Верабкі сутыкнуліся грузавік і легкавік.
"Аўдзі 100", якой кіраваў 22-гадовы жыхар сталіцы, раптоўна выехала на сустрэчную паласу, дзе патрапіла пад фуру. У лабавым сутыкненні загінулі трое чалавек, якія знаходзіліся ў легкавіку. Яшчэ адзін ад атрыманых траўмаў памёр у лякарні.
Усе яны маладыя людзі ва ўзросце да 28 гадоў.
Фота — mchs.gov.by