Стрэл у нагу: навошта вынішчаюцца незалежныя СМІ
На сёння каля 30 журналістаў знаходзяцца за кратамі. Дакладную лічбу падаваць цяжка, бо яна змяняецца ледзь не штодня. І калі 12 ліпеня на волю выйшлі некалькі нашых калег, то ўжо раніца 13 ліпеня прыносіць навіны пра ператрусы і затрыманні новых журналістаў.
Ці былі ў гісторыі незалежнай беларускай журналістыкі рэпрэсіі ўзроўню сёлетніх? Якія мэты ў такога вынішчэння незалежных СМІ і ці атрымаецца ў рэжыму гэтых мэт дасягнуць? Якія пагрозы інфармацыйнай і нацыянальнай бяспецы краіны нясуць такія дзеянні ўладаў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.