Студэнты БДЭУ балявалі ля аўтавакзала “Усходні” і пакінулі гармідар

Студэнты БДЭУ балявалі ля аўтавакзала “Усходні” і пакінулі гармідар

Горы смецця і сотні пустых пляшак пабачылі ў нядзелю зранку мінчане, якія жывуць у раёне аўтавакзала “Усходні” і спорткомплекса БДЭУ. У тутэйшай рэкрэацыйнай зоне на берагах канала нехта ўтварыў сапраўдны гармідар.

Як высветліў карэспандэнт Еўрарадыё ў размове з адной са студэнтаў Эканамічнага ўніверсітэта, у суботу 31 жніўня ўвечары тут адбылося нефармальнае свята “Канал”. Студэнты з бліжэйшых інтэрнатаў сабраліся ля вады, каб адзначыць пачатак навучальнага года, але ж прыбраць за сабой маладыя людзі не здагадаліся.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі