СТВ: Па справе аб "масавых беспарадках" затрымалі ўжо 26 чалавек

СТВ: Па справе аб "масавых беспарадках" затрымалі ўжо 26 чалавек

Па справе аб так званых "масавых беспарадках" затрымліваюць колішніх удзельнікаў распушчанага "Белага лёгіёна" і "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі). Як паведаміў тэлеканал СТВ, затрыманых ужо 26 чалавек. 

Паведамляецца, быццам у затрыманых выявілі цэлы арсенал: "аўтамат Калашнікава, 59 патронаў, пісталеты, гранаты, нажы і сякеры, бронекамізэлькі, атрыбутыка батальёна "Азоў", а яшчэ дапаможнікі па вядзенні баявых дзеянняў у горадзе і прадметы для вырабу самаробных выбуховых прыстасаванняў".

Як паведамляе СТВ, затрыманыя рыхтаваліся да Дня Волі, 25 Сакавіка. Да іх, нібыта, мусілі прыбыць паплечнікі з Украіны — "удзельнікі баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны ў складзе нацыяналістычных фармаванняў".

23 сакавіка, па звестках СТВ, адзін з затрыманых паказаў хованку зброі ў раёне вёскі Церабейнае ў Стаўбцоўскім раёне. Па яго словах, актывісты атрымалі звесткі, што калона дэманстрантаў 25 сакавіка можа быць атакаваная прарасійскімі сіламі, якія могуць пакалечыць людзей. "Нам было сказана, каб мы былі напагатове, каб у выпадку чаго маглі аказаць ім супраціў", — прыводзіць яго словы СТВ.

У схованцы сапёры-піратэхнікі, быццам бы, выявілі загорнутую ў мешкавіну арматуру, дзве столітровыя ёмістасці з жалезнымі прутамі і шэсць гранат Ф1 і РГД5 з запаламі да іх. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі