Стваральнікі лялькі "Барбі" хочуць запусціць кінасусвет накшталт Marvel

Фильм "Барби"

Марго Робі ў ролі Барбі / Warner Bros. Pictures

Папулярнасць фільма пра Барбі прымусіла Mattel больш уважліва прыгледзецца да кінаіндустрыі. Фірма, якая стварыла ляльку Барбі, заявіла пра новыя амбіцыйныя планы, піша ВВС.

Цяпер Mattel хоча, каб Галівуд расказаў гісторыі фіялетавага дыназаўра Барні, машынак Hot Wheels і лялек Polly Pocket.

За апошні месяц акцыі Mattel выраслі на 16%. Кампанія яшчэ не казала, ці плануе атрымаць грошы непасрэдна ад фільма пра ляльку. Але яны і без таго ўжо зарабляюць: выпусцілі альбом з саўндтрэкамі і заключылі больш за 165 партнёрскіх кантрактаў.

Раней у кампаніі казалі, што хочуць стварыць "сусвет Mattel" паводле аналогіі з сусветам Marvel. Сусвет Marvel — месца дзеяння дзясяткаў гісторый, у якіх удзельнічаюць культавыя персанажы: Жалезны Чалавек, Тор і Капітан Амерыка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі