Створаны самы кароткі фільм у гісторыі кіно (відэа)
Ён працягваецца паўтары хвіліны і называецца "Хлопчык і яго атам".
Супрацоўнікі транснацыянальнай карпарацыі IBM патрапілі ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Каб зняць свой фільм, амерыканскія навукоўцы павялічылі атамы ў 100 мільёнаў разоў пры дапамозе спецыяльнага скануючага мікраскопа вагой у 2 тоны.
Як адзначае сайт delfi.ee, сюжэт фільма пабудаваны на гульні маленькага хлопчыка, які кідае мяч і скача на батуце.
"Хлопчык і яго атам" быў выкладзены на YouTube і за тыдзень набраў больш за 2 мільёны праглядаў.