Саўчанка абвясціла сухую галадоўку “да вяртання ва Украіну жывой ці мёртвай!”

Саўчанка абвясціла сухую галадоўку “да вяртання ва Украіну жывой ці мёртвай!”

Надзея Саўчанка абвясціла сухую галадоўку з 4 сакавіка, пакуль яе не вернуць ва Украіну жывой ці мёртвай. Заяву Саўчанка апублікаваў яе адвакат Марк Фейгін, які ў 11.25 выйшаў ад яе з СІЗА. Прыводзім тэкст заявы цалкам:

"Я, Савченко Надежда Викторовна, украинка, гражданка Украины, объявляю сухую голодовку с 4.03.2016 г. до возвращения меня в Украину живой или мертвой!

Сухая голодовка это протест на действия российских властей, российских спецслужб, следствия, суда и прокуратуры РФ и на то, что они пытаются скрыть свои преступления.

Они виновны в нарушении международного права, в похищении меня из Украины, в насильственном перевезении меня в Россию и незаконном удерживании меня в тюрьмах РФ и бесчестном суде надо мной!

Я запрещаю в СИЗО и вообще в России пытаться выводить меня из голодовки. Запрещаю брать у меня какие-либо анализы и заставлять меня принимать какие-либо медикаменты. Запрещаю российским врачам и сотрудникам СИЗО ко мне прикасаться.

Согласна только на осмотр врачами из Украины или Европы.

Запрещаю перемещать меня куда-либо из камеры и этапировать меня куда-либо без объяснения мне цели этапа и места прибытия.

Любое применение ко мне физической силы буду расценивать как пытки и оказывать сопротивление.

Если к 9.03.2016 я останусь живой, требую вывезти меня в судебное заседание.

В случае моей смерти запрещаю вскрывать мое тело и требую отдать его целым моим маме и сестре.

Мое решение изменению не подлежит!"

Трэцяга сакавіка на судзе выступалі адвакаты Надзеі Саўчанка — Ілля Новікаў і Мікалай Полазаў. Яны заклікалі суд апраўдаць украінку праз адсутнасць доказаў яе віны. Полазаў паведаміў, што лічыць усю справу “палітычна матываванай”. У той жа час пракуроры патрабуюць пакараць яе пазбаўленнем волі тэрмінам на 23 гады.

Планавалася, што Саўчанка выступіць з апошнім словам 3 сакавіка, аднак у апошні момант суд перанёс яе выступ на 9 сакавіка. Гэта выклікала ў лётчыцы вельмі эмацыйную рэакцыю. Саўчанка заявіла, што пачне сухую галадоўку, але адвакаты планавалі яе адгаварыць.

"Мы вельмі папросім яе не пачынаць сухую галадоўку. Але трэба разумець, што сухая галадоўка гэта 5 — максімум 7 дзён жыцця чалавека", — сказаў адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў пасля суда.

Увечары 3 сакавіка тэкст апошняга выступу Надзеі Саўчанка, які ёй не далі сказаць у судзе, з’явіўся на яе старонцы ў фэйсбуку. Цытуем яго цалкам.

“Я не прызнаю ні віны, ні прысуду, ні расійскага суда. У выпадку абвінаваўчага прысуду — апеляцыі не будзе. Я хачу, каб увесь цывілізаваны дэмакратычны свет зразумеў, што Расія — гэта краіна трэцяга свету з таталітарным рэжымам і дыктатарам-самадурам, у якой плююць на правы чалавека і міжнароднае права.

Абсурднай з'яўляецца сітуацыя, калі тыя, хто выкрадае людзей — падвяргае іх катаванням, потым яшчэ і робяць выгляд, што маюць права іх судзіць. Аб якім справядлівым судзе тут можа ісці гаворка? У Расіі суда і следства няма! Тут ёсць фарс лялечных марыянетак Крамля, і я лічу цалкам залішнім марнаваць час свайго жыцця на тое, каб прыняць у ім удзел!

Таму апеляцыі не будзе, а будзе наступнае: пасля прысуду я працягну галадоўку яшчэ на дзесяць дзён, пакуль прысуд не набудзе моц, і гэта незалежна ад перакладу прысуду на ўкраінскую мову, таму што з перакладам яны ўмеюць доўга час цягнуць. Праз дзесяць дзён я абвяшчу сухую галадоўку, і тады ў Расіі ёсць не больш за дзесяць дзён, каб вярнуць мяне Украіне, адкуль выкралі! І мяне не хвалюе, якім чынам яны будуць гэта даказваць. Я чула аб дастаткова нядрэнных здольнасцях Пятра Аляксеевіча Парашэнкі ў дыпламатыі. Ну што ж, я спадзяюся, што яго дыпламатычных здольнасцяў хопіць на тое, каб у Расіі дамовіцца з адным ідыётам... Бо ён абяцаў маёй маці, што яшчэ на травеньскія святы 2015 я буду дома.

І пакуль мной будуць гандлявацца, жыццё мяне будзе пакідаць, і Расія мяне ўсё роўна верне ва Украіну жывой ці мёртвай! Але верне!

І ўсе гэтыя дзесяць дзён каля брамы СІЗА будзе дзень і ноч стаяць мая сястра і будзе чакаць — ці выпусцяць, вынесуць мяне. Калі вы яе пасадзіце — на яе месца прыйдзе і стане мая маці, ёй 77 гадоў. Вы і яе пасадзіце? Тады на яе месцы будзе мая сяброўка, мой сябар, а за імі Украінец за Украінскае! І запомніце — усіх вам сюды не запхнуць! А пакуль мае суайчыннікі будуць стаяць, простыя, сумленныя і прыстойныя рускія з навакольных дамоў пачнуць ім прыносіць гарачую гарбату, бутэрброды і цёплыя коўдры, таму што кожны з іх разумее, што на маім месцы можа апынуцца дзіця кожнага з іх у гэтай турме народаў пад назвай Расія!

А так пачынаецца Майдан! А яно вам трэба?! Вы ж баіцеся гэтага, як агню! Таму Крамлю лепш вярнуць мяне ва Украіну як мага хутчэй і жывой!

А ўсяму свету з дэмакратычнымі каштоўнасцямі лепш своечасова ўсвядоміць ўрокі гісторыі і ўспомніць, што ў свой час Еўропа была талерантнай з Гітлерам, Амерыка не была досыць рашучай, і гэта прывяло да Другой Сусветнай вайны. Пуцін — гэта тыран з імперскім замахам і комплексамі Напалеона і Гітлера разам узятымі. А мядзведзь чалавечай мовы не разумее, ён разумее толькі мову сілы. Таму, калі мы не станем больш рашучымі і не вызначым своечасова правільныя прыярытэты, то будзем хутка мець Трэцюю Сусветную Вайну.

Я зараз ужо як палітык, больш не падам рукі Расіі на палітычнай арэне. Вельмі не пасуе падаваць рукі таму, хто трымаў цябе ў кайданках, а твой народ — у кайданах. Але прымаючы кожнае сваё палітычнае рашэнне, я заўсёды буду думаць, як яно адгукнецца на простым народзе — як Украіны, так і Расіі. Таму што ў Расіі, нягледзячы ні на што, ўсё ж ёсць шмат сумленных, прыстойных, добрых і няшчасных людзей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі