Суд апраўдаў экс-прэзідэнта Егіпту Хосні Мубарака “па ўсіх артыкулах”

Мубарак, двое яго сыноў, а таксама шэраг егіпецкіх чыноўнікаў былі апраўданыя. Суд прызнаў экс-прэзідэнта невінаватым у гібелі дэманстрантаў у студзені 2011 году, у справе аб экспарце газу ў Ізраіль па заніжаных коштах, а таксама ў справе аб карупцыі, звязанай з незаконным прысабечваннем маёмасці сям’ёй Мубарака.  

Фармулёўка “апраўданы” прагучала ў дачыненні ўсіх падсудных. Што тычыцца галоўнага артыкула ў дачыненні Хосні Мубарака, для якога пракуратура дамагалася смяротнай кары, то суд заявіў, што адмаўляецца разглядаць справу аб гібелі дэманстрантаў і адклікае свае абвінавачанні. Дэ-факта гэта азначае закрыццё справы за адсутнасцю складу злачынства, перадае ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі