Суд апраўдаў пенсіянера, які збіў мэра
Кіраўнік горада, на думку “злачынцы”, не выконваў загады Лукашэнкі. Дзядуля-“герой” расказаў Еўрарадыё пра сваё змаганне з мясцовымі ўладамі. “Ён не слухаў загаду Лукашэнкі, каб двары былі чыстыя, і пуні, якія пабудаваны пры Гарбачове і Ельцынах – зняць, — расказвае пенсіянер пра сваю нелюбоў да мэра. Калі хочаш пуню, купі зямлю і пабудуй пуню прыгожую”.
76-гадовы Вiктар Касьянаў пабiў кiраўнiка горада Высокае Брэсцкай вобласцi. Пенсiянер змагаўся за выкананне загадаў прэзідэнта, але яму давалі звычайныя адпіскі. Па словах дзядулі, у яго двары з парушэннем закона пабудавалі пуню, з якой ён змагаецца з 1992 года.
За тое, што старшыня мясцовай адміністрацыі не захацеў яе зносіць Віктар Касьянаў вырашыў самастойна пакараць мэра. Ён прыйшоў да яго ў кабінет і здзейсніў самасуд.
Віктар Касьянаў: “Кажу, што ты вырашыў? “Мы вырашылі ніякай прыборкі не рабіць, ніякія пуні псаваць не будзем”. Я вырашыў яго пакараць. Так, як у мяне рукі трасуцца, я па твары не трапіў. Расхлябаў па стале. Я яго біў палкай па насках. Калі біў, ён крычаў ”Караул, Марына, караул! Ратуй мяне!”. Выклікалі дзяжурнага міліцыянта. А ён крычыць: “Апранай наручнікі”.
Пасля таго, як выклікалі міліцыю Віктара Касьянава накіравалі ў лякарню для псіхічнахворых.
“Калі я яго збіў, ён без суда і следства накіраваў мяне ў дурдом. Якое ён меў права? — працягвае дзядуля. Мяне павінны судзіць за гэта, а ён у дурдом. І я ў дурдоме быў два месяцы. З дурдома я прыехаў, са мной звязалася пракуратура”.
На суд па справе Касьянава самога Касьянава не запрасілі. Не выклікалі адваката. Але пенсіянер сам даведаўся і прыехаў на судовы працэс.
Віктар Касьянаў: “І суд быў без мяне. Мне позвы не было. Прыязджаю я на суд без позвы. Суддзя мне нават не дала слова сказаць. А адвакат, якая ў мяне была, не прыйшла. А мяне ніхто не абараніў. Дзе ж тут справядлівасць? Калі б ён выканаў загад Лукашэнкі, гэтага б глупства не было”.
Аднак на судзе пенсіянера не пакарлі. Медыкі вырашылі, што стары знаходзіўся ў стане афекту.