Суд асудзіў журналістку Любоў Лунёву на 30 базавых за ўдзел у Маршы мудрасці
Любоў Лунёва / Genadz Veratinsky
Суд Савецкага раёна Мінска аштрафаваў журналістку Любоў Лунёву на 30 базавых велічынь, паведамляе БАЖ. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў Маршы мудрасці 7 снежня, які яна асвятляла як журналістка.
Лунёва катэгарычна не згодная з рашэннем суда. Яна сцвярджае, што прыйшла на акцыю не для ўдзелу, а для працы. Але беларускія суды працягваюць сурова караць журналістаў за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.