Суд над актывістам прадпрымальніцкага руху Пінска перанесены на 30 студзеня

Больш за тыдзень пінскія міліцыянты палявалі за актывістам руху прадпрымальнікаў Аляксандрам Васільевым.
21 студзеня, напярэдадні акцыі пратэсту ў Пінску, яго затрымалі. Прадпрымальніка абвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў грамадскім месцы.

У першы дзень суда Аляксандр Васільеў не пагадзіўся з абвінавачваннем і запатрабаваў выклікаць на працэс адваката з Брэста. Прычым, ад паслугаў прапанаванага суддзёй дзяжурнага адваката ён адмовіўся.

У выніку суддзя прыняла рашэнне перанесці пасяджэнне на 30 студзеня і вызваліць прадпрымальніка пад падпіску аб нявыездзе.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі