Суд над былым намеснікам міністра аховы здароўя пачнецца 11 студзеня
Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць гучную "справу медыкаў" 11 студзеня. Па ёй праходзяць экс-намеснік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі і экс-галоўны ўрач 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Мінска Уладзімір Краўчонак. Ласіцкага затрымалі ў ліпені 2018 года, абвінавачваюць у атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду (старшыня КДБ сказаў, што хабары складалі да 10 тысяч долараў). Краўчонка затрымалі ў чэрвені мінулага года, яго абвінавачваюць у атрыманне хабару паўторна, у асабліва буйным памеры і ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.
4 студзеня прайшло папярэдняе пасяджэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Уладзіміра Краўчонка. Стала вядома, што ён заключыў дасудовае пагадненне аб супрацоўніцтве.