Суд над хлопцам з бензапілой пачнецца 20 лютага
Суд над хлопцам з бензапілой пачнецца 20 лютага. Працэс па гучнай справе будзе адкрытым, ён пройдзе ў Мінскім гарадскім судзе (пачатак а 10-й гадзіне). Пра гэта ў Facebook інфармуе памочнік старшыні Мінгарсуда Анастасія Шыльвян.
Здарэнне ў мінскім гандлёвым цэнтры "Новая Еўропа" адбылося ўвечары 8 кастрычніка 2016 года. 17-гадовы Улад К. прыйшоў туды з бензапілой і сякерай, забіў 43-гадовую жанчыну і параніў яшчэ дзвюх. Зламысніка затрымалі наведвальнікі. Афіцыйна заяўлена, што хлопец усведамляў свае дзеянні.
Улад К. абвінавачваецца адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэксу. Гэта — "забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх памкненняў", "хуліганства", "падрыхтоўка да забойства двух і больш асоб", "замах на забойства двух і больш асоб". Больш падрабязна гл. тут.