Суд над Віталём Каўшом: да затрымання міліцыя не прапаноўвала яму з'явіцца

15 жніўня суд прызнаў слушнай немагчымасць забяспечыць яўку на суд індусаў, якія ўказалі на Каўша як на свайго памочніка пры пераходзе беларуска-польскай мяжы. Таксама не было задаволена хадайніцтва абароны пра агляд відэаролікаў з інтэрнэту. Нагадаем, што на іх два індусы кажуць, што іх прымусілі агаварыць незнаёмых ім людзей у Брэсце.



На судзе было пацверджана, што да сілавога затрымання Каўша летась 1 верасня ні поштай, ні па тэлефоне яму не прапаноўвалі з’явіцца ў міліцыю. Пры гэтым ён хадзіў на працу і карыстаўся мабільнікам.



Нагадаем, 29-гадовага грамадзянскага актывіста асудзілі на 4 гады калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Яго абвінавацілі ў спрыянні незаконнай міграцыі. Нібыта, ён у траўні 2012 года дапамог васьмі індусам па канаце прайсці над беларуска-польскай мяжой. Прысуд быў скасаваны абласным судом і цяпер пераглядаецца іншым складам Брэсцкага раённага суда.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі