Прысуд Віталю Каўшу пакінулі без зменаў

Асуджанаму будзе залічаны тэрмін знаходжання пад вартай з верасня мінулага года. Такое рашэнне прыняў сёння Брэсцкі раённы суд, які з пастановы абласнога суда пераглядаў справу.



Нагадаем, брэстаўчаніна вінавацяць у тым, быццам ён у траўні 2012 года арганізаваў праход па канаце над беларуска-польскай мяжой групы з васьмі грамадзянаў Індыі.



Віталь Коўш не прызнаў сваю віну. На судзе ён казаў пра падробку пратаколаў следства, супярэчлівыя паказанні індыйцаў. Тэхнічная экспертыза даказала, што мабільны тэлефон панятой на час нібыта падпісання пратакола знаходзіўся за шмат кіламетраў ад месца падпісання.



Нагадаем, два індыйцы на роліку, выстаўленым год назад у інтэрнэт, з раскрытымі на камеру пашпартамі казалі, што ў Брэсце іх прымусілі агаварыць незнаёмых людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі