Прысуд Віталю Каўшу будуць правяраць на правільнасць у трэці раз

Нагадаем, грамадскага актывіста асудзілі на 4 гады турмы з канфіскацыяй маёмасці. Каўша прызналі вінаватым у тым, што ў траўні 2012 года ён нібыта арганізаваў спробу васьмі індусаў прайсці па канаце над беларуска-польскай мяжой.



Прысуд быў абскарджаны, але іншы склад суда Брэсцкага раёна паўтарыў папярэдні вердыкт.



Дарэчы, на наступны дзень пасля судовага пасяджэння ў Следчы камітэт дабраахвотна прыйшоў  мужчына, які праходзіць у справе як меркаваны супольнік Каўша. 54-гадовы Аляксандр Варвашэня быў аб’яўлены ў вышук. Паводле сведчанняў на судзе над Каўшом, ён знаходзіўся ў Маскве. Спадзяваўся, што Каўша апраўдаюць. Са словаў жонкі, цяпер Варвашэня хоча дабівацца справядлівасці сам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі