Брэсцкі абласны суд пакінуў Віталя Каўша за кратамі

Віталю Каўшу дадаткова залічылі ў тэрмін зняволення дзень 22 верасня 2012 года, з якога ён знаходзіўся пад вартай.



Як паведамляла Еўрарадыё, 29-гадовага грамадскага актывіста асудзілі на 4 гады турмы з канфіскацыяй маёмасці. Суд прызнаў, нібыта ён у траўні 2012 года арганізаваў пераход групы з васьмі індусаў па канаце над беларуска-польскай мяжой.



Справа пераглядалася паводле рашэння абласнога суда, але прысуд пакінулі без зменаў. Цяпер абласны суд не прыняў пад увагу аргументы абароны пра супярэчлівасць сведчанняў і фальсіфікацыю пратаколаў следства. Суд толькі зменшыў тэрмін зняволення Каўшу на адзін дзень.



Дарэчы, 10 студзеня Брэсцкі раённы суд пачынае разгляд справы 54-гадовага Аляксандра Варвашэні. У свой час ён быў аб’яўлены ў вышук як саўдзельнік пераводу васьмі індусаў у Польшчу. Адразу пасля паўторнага абвінаваўчага прысуда Віталю Каўшу восенню 2013 года ён сам з’явіўся ў Следчы камітэт Брэста. Са словаў жонкі Аляксандра Варвашэні, ён “хоча дабіцца справядлівага разгляду справы індусаў”. На думку праваабаронцы Рамана Кісляка, працэс Аляксандра Варвашэні можа істотна паўплываць на лёс Віталя Каўша.



На фота зверху — Віталь Коўш, на фота знізу — Аляксандр Варвашэня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі