У Следчы камітэт у Брэст прыехаў і здаўся фігурант справы Віталя Каўша

Пра тое, што Варвашэня ўжо два тыдні, як знаходзіцца ў следчым ізалятары, паведаміла яго жонка Таццяна. Жанчына кажа, што муж баяўся несправядлівага разбіральніцтва ў Брэсце і спадзяваўся на паўторны разгляд справы Віталя Каўша. Аднак пасля таго, як і другі склад Брэсцкага раённага суда прызнаў актывіста вінаватым, вырашыў ехаць і разбірацца асабіста.


55-гадовы Аляксандр Варвашэня больш за год знаходзіўся ў вышуку. Яго справа была вылучаная ў асобную вытворчасць.



Нагадаем, грамадскі актывіст Віталь Коўш быў асуджаны "за спрыянне незаконнай міграцыі" на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Нібыта ён у траўні 2012 года дапамог 8 індусам перасекчы беларуска-польскую мяжу. Паводле версіі следства, на нейтральнай паласе індусаў чакаў Аляксандр Варвашэня з надзіманай лодкай, каб перавезці нелегалаў цераз раку Заходні Буг на польскі бок.

Дзіўна, але днямі праваахоўнікі шукалі... Варвашэню ў доме сям'і Каўша.



На здымку Аляксандр Варвашэня з жонкай. Фота з сацыяльных сетак.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі