Суд над журналісткай Аленай Сцяпанавай адклалі на няпэўны тэрмін

Кастрычніцкі раённы суд Віцебска накіраваў адміністратыўны пратакол на дапрацоўку. Пра перанос слуханняў віцебская сябра ГА “БАЖ” і калегі, што прыйшлі падтрымаць яе, даведаліся толькі ў судзе.



Адміністратыўную справу завёў Кастрычніцкі РАУС Віцебска на падставе арт. 22.9 ч.2 КаАП. Між тым, адміністратыўны артыкул, на падставе якога распачатая справа, гучыць як “парушэнне вызначанага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных выданняў, распаўсюд эратычных выданняў, апублікавання СМІ абвяржэння, а таксама незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”.



Не выключана, што гэтая супярэчнасць і стала прычынай пераносу.


У выпадку прызнання журналісткі вінаватай ёй можа пагражаць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў (ад 2 да 5 мільёнаў рублёў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі