Суд пагадзіўся з неўключэннем апазіцыянераў у склад выбарчых камісіяў
Суд Маскоўскага раёна горада Брэста адхіліў пазоў старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Каўша да Маскоўскага райвыканкама аб неправамерным неўключэнні чатырох з пяці пададзеных партыяй па горадзе Брэсце кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў. Вось што кажа спадар Коўш у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"Іск быў разгледжаны суддзёй у прысутнасці прадстаўнікоў адміністрацыі Маскоўскага раёна. Нашыя довады прызнаныя недастатковымі, і ў іску нам адмоўлена. У цэлым з 49 прадстаўнікоў дэмакратычных партый па Маскоўскім раёне Брэста ўвайшло 8 чалавек".
Нагадаем, што ў Брэсце Аб’яднаная грамадзянская партыя свой удзел у выбарах ставіла ў залежнасць ад уключэння партыйцаў у склад выбарчых камісіяў. Увечары ў панядзелак суд разглядаў аналагічны пазоў Брэсцкай структуры БСДП (Грамада).