Суд праштэмпеляваў звальненне адзінаццаці працаўнікоў “Белсолада”

Іванаўскі раённы суд адмовіў былым працаўнікам прадпрыемства “Белсолад” у пазовах супраць наймальніка. Пра гэта паведаміў Еўрарадыё адзін са звольненых, Леанід Грамада: “Адзінаццаць чалавек звольнілі па заканчэнні дзеяння кантракта. Была на вытворчасці рэканструкцыя, і спыніўся цалкам участак. Мы ў рэканструкцыі бралі ўдзел. Дабіваліся, каб нам змянілі фармулёўку са “звольнены” на “скарочаны”.  І тут пачалі нас крыўдзіць. Не заплацілі прэмію за ўвод, хоць мы адпрацавалі на рэканструкцыі.  Падключылі і тое, што не плацілі звышурочныя. Прайгралі па ўсіх пазіцыях”.

Спадар Грамада сказаў, што звольненыя працаўнікі “Белсоладу” будуць абскарджваць вердыкт у абласным судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі