Суд прыняў рашэнне не на карысць "жанчыны з крана"
14 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў гучную справу па сям'і Ігнатовіч. Справа атрымала розгалас, калі напрыканцы студзеня Галіна Ігнатовіч забралася на будаўнічы кран, пратэстуючы супраць незаконнага, на яе думку, высялення.
Жанчына з крана: “Бакіеў з Кіргізіі прыехаў, яму месца хапіла. А мне не?"
Паводле інфармацыі "Беларускага партызана", суд падтрымаў пазіцыю забудоўшчыка — фірмы "Тапас". У выніку, Галіна Ігнатовіч павінна будзе жыць у адной кватэры з былым мужам Іванам і яго другой жонкай Таццянай Марынчык.
Суд не звярнуў увагі на тое, што Ігнатовічы знаходзяцца ў разводзе 13 гадоў (з 2004 года).
Дарэчы, сітуацыя з Ігнатовічамі была агучаная і на лютаўскай прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі. Сярод іншага ён загадаў разабрацца і з тым, як у адной кватэры мужчына будзе жыць з дзвюма жонкамі.