Суд у Слоніме над юнаком, якога вінавацяць у двайным забойстве, зрабілі закрытым

Суд у Слоніме над юнаком, якога вінавацяць у двайным забойстве, зрабілі закрытым

10 кастрычніка ў Слоніме пачаўся працэс па гучнай справе аб жорсткім забойстве ў красавіку скульптара Леаніда Богдана і яго жонкі Тамары. Абвінавачаны — іх унук 17-гадовы Аляксандр Грудзько (вясной яму было 16). За забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю яму пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Як інфармуе партал tut.by, у судзе было агучана, што Аляксандр з трох гадоў, пасля разводу бацькоў, жыў у Слоніме з дзядулям і бабуляй. 29 красавіка ў юнака здарылася сварка з бабуляй і ён у сваім пакоі наносіў ёй удары нажом па галаве і ў грудзі. Жанчына пабегла на кухню, дзе быў тэлефон, але ўнук яе дагнаў і працягваў наносіць удары — агулам не менш за 16. На крык прыбег дзядуля, які паспрабаваў забраць нож у хлопца, аднак атрымаў шматлікія ўдары нажом. Пасля ўнук дабіў дзядулю металічным саўком і сякерай. Агулам Леаніду Богдану былі нанесены 27 удараў. У судзе Аляксандр Грудзько цалкам прызнаў сваю віну. Змякчальных абставін у справе не ўстаноўлена.

Ад пачатку абвінавачаны, яго бацькі, абаронца прасілі зрабіць працэс закрытым, спасылаліся на тое, што будзе абмяркоўвацца асабістае жыццё сям’і. Дзяржабвінаваўца хадайніцтва не падтрымала. Аднак пасля перапынку ўсё ж суд быў аб’яўлены закрытым.

Суд у Слоніме над юнаком, якога вінавацяць у двайным забойстве, зрабілі закрытым
Аляксандр Грудзько. Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі