Суд вярнуў званне міліцыянту, які згвалціў дубінкай затрыманага (відэа)

Нагадаем, у чэрвені 2012 года ў адным з апорных пунктаў міліцыі Данецка быў збіты і згвалтаваны праваахоўнікамі міліцэйскай дубінкай Міхаіл Белікаў. Перад гэтым яго затрымалі за распіццё піва на прыпынку грамадскага транспарту. Пацярпелы перанёс цяжкую аперацыю. За гэтае злачынства ўчастковы інспектар, лейтэнант міліцыі Руслан Суткавы атрымаў 10 гадоў зняволення. Умоўныя тэрміны (4 і 5 гадоў) атрымалі радавы Вадзім Чыжоў і падпалкоўнік міліцыі Алег Заяц.



Апеляцыйны суд вярнуў званне лейтэнанта міліцыі Суткавому, вернутыя званні і іншым. У астатнім прысуд пакінулі без зменаў, паведамляе УНІАН.



Адзначым, што пацярпелы спадзяваўся атрымаць 2 млн грывен за перанесеныя маральныя страты, аднак суд прызначыў суму, амаль у 10 разоў меншую.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі