Суд змяніў тэрмін пакарання асуджанаму за "абразу Лукашэнкі" жыхару Бабруйска

Пратэст пракурора суд задаволіў "у поўным аб'ёме" / Ілюстрацыйнае фота "Новага часу"
Пратэст пракурора суд задаволіў "у поўным аб'ёме" / Ілюстрацыйнае фота "Новага часу"

Суд змяніў тэрмін пакарання, вынесены жыхару Бабруйска Сяргею Ляліну. У ліпені яго асудзілі на адзін год калоніі агульнага рэжыму за "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады" — за каментары ў інтэрнэце. Аднак пракуратура падала пратэст, піша @viasna96.

У канцы лістапада судовая калегія па крымінальных справах Магілёўскага абласнога суда задаволіла пратэст пракурора Бабруйскага раёна ў поўным аб'ёме — "тэрмін канчатковага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі па сукупнасці злачынстваў" павялічаны да двух гадоў.

Ляліну 51 год. Ён — ваенны пенсіянер, мае званне падпалкоўніка (Аляксандр Лукашэнка яго пазбавіў), удзельнічаў у пратэстах 2020-га, яго затрымлівалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі