Суддзя абурылася, што на суд не прыйшоў актывіст, які сядзіць у ІЧУ

Суддзя абурылася, што на суд не прыйшоў актывіст, які сядзіць у ІЧУ

У Магілёве 3 лістапада прайшоў гратэскны суд над актывістам Аляксандрам Царуком, піша праваабарончы ТГ-канал MAYDAY.

Яго затрымалі 10 кастрычніка пры спробе запусціць па вадзе цацачны плыт у бел-чырвона-белых колерах.

Актывіст ужо больш за 20 сутак застаецца ў ІЧУ. Аднак суддзя Алена Гуляшова на пасяджэнні абурылася тым, што Царук не з'явіўся на суд, бо яна ўжо двойчы пераносіла пасяджэнне. Толькі ад назіральнікаў, якія маніторылі суд, яна даведалася, што актывіст дагэтуль сядзіць у ІЧУ. 

Пасля гэтага суддзя вырашыла, што Царук апавешчаны пра дату пасядэжння, але не з'явіўся на суд. Гуляшова пачала прагляд відэа і... не знайшла на ім падсуднага. Яна звярнулася да гледачоў у зале з просьбай паказаць, як выглядае Царук. 

Толькі пасля гэтага суддзя вырашыла звязацца з ІЧУ і даць слова Царуку. Аднак спецыялісты не змаглі наладзіць сувязь праз скайп. У выніку суд перанеслі на некалькі дзён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі