Суды над затрыманымі медыкамі пройдуць 10 лістапада
Абавязацельства аб яўцы ў суд / Еўрарадыё
З Першамайскага РУУС адпусцілі медыка Юлію Ярмак. Яна распавяла тым, хто чакаў яе ля ўваходу, што міліцыянты паабяцалі сёння выпусціць усіх затрыманых, акрамя аднаго журналіста. З якога ён СМІ, дзяўчына не ведае.
Суды над медыкамі, затрыманых на сённяшнім маршы, пройдуць у аўторак. Гэта вынікаюць з абавязацельства аб яўцы на судовы працэс, якія затрыманыя падпісалі ў міліцыі.
7 лістапада ў Мінску прайшоў Марш медыкаў, які скончыўся масавым затрыманнем. Па апошняй інфармацыі праваабарончага цэнтра "Вясна", былі затрыманыя як мінімум 43 чалавекі.
Сёння ў сталіцы таксама праходзіў і традыцыйны для суботы Жаночы марш. Праваабаронцы паведамляюць мінімум пра чацвярых затрыманых дзяўчат на гэтай акцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.