Сухарэнку знялі за збіццё чэкістамі кіраўніка Камітэту дзяржкантроля?

Сталі вядомыя сенсацыйныя падрабязнасці адстаўкі з пасады старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпана Сухарэнкі. На мінулым тыдні невядомымі ў Магілёве быў збіты старшыня Камітэту дзяржаўнага кантроля Зянон Ломаць (на здымку). Хуліганамі аказаліся супрацоўнікі КДБ і Рады бяспекі.

Гэтую версію апублікавала беларускае інтэрнэт-выданне “Завтра твоей страны”. Нібыта, у мінулы чацвер у Магілёве 8 чалавек збілі галоўнага кантралёра краіны і ўцяклі. Дарэчы, калі яны спынілі на вуліцы Зянона Ломаця, дык паказвалі міліцэйскія пасведчанні.

Аднак да канца дня хуліганаў затрымалі аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Імі аказаліся 7 супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і адзін працаўнік апарата Рады бяспекі.

Паводле некаторых звестак, напад на Ломаця адбыўся невыпадкова. Гэта была спланаваная правакацыя з мэтай кампраметацыі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Справа ў тым, што на 19 ліпеня была прызначаная нарада ў Аляксандра Лукашэнкі з “сілавікамі”.

Хуліганы-спецслужбісты зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары і даюць паказанні. Расследаваннем скандальнай справы займаецца Генпракуратура.

На здымку: Зянон Ломаць
Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі