Сукала абураецца, што пад санкцыі трапілі каля 150 беларускіх суддзяў

Валянцін Сукала / sb.by
Валянцін Сукала / sb.by

Старшыня Вярхоўнага суда Беларусі Валянцін Сукала абураецца, што пад заходнія санкцыі трапілі каля 150 беларускіх суддзяў. "Судовая сістэма цяпер працуе ў вельмі складаных умовах — шантажу, адкрытага ціску, пагроз, замахаў на здароўе і маёмасць суддзяў,цытуе яго словы БЕЛТА. — Суддзі апынуліся на вастрыі і на піку грамадскага супрацьстаяння, якое было. Паколькі цяпер [палітычныя] справы працягваюць разглядацца, то суддзі, якія іх разглядаюць, так ці інакш адчуваюць гэта на сабе".

Сукалу абурае, што санкцыі супраць суддзяў уводзяць "з-за разгляду канкрэтных спраў". На яго думку, гэта "супярэчыць усім еўрапейскім стандартам, канвенцыям і прынцыпам незалежнасці правасуддзя".

Між тым, на сённяшні дзень у РБ налічваецца амаль паўтары тысячы прызнаных праваабронцамі палітвязняў. Усіх іх адправілі за краты суддзі, якіх абараняе старшыня Вярхоўнага суда. Відавочна, што і Валянціна Сукалу, і сотні суддзяў хвалюе іх лёс пасля змены ўлады ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі