Сукамерніцы, асуджаныя за Плошчу, выдалі фотапраект пра “безвыходнасць”
Дзяўчаты, якіх пакаралі за ўдзел у акцыі 19 снежня, праз фота вырашылі распавесці пра свае пачуцці і адчуванні пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Яніна Мяцельская і Аляксандра пазнаёміліся ў камеры, калі адбывалі адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. Цяпер лепшыя сяброўкі выдаюць фотапраект: здымкі ў розных месцах Мінска з апісаннем сваіх пачуццяў.
“Хацелася распавесці пра свае пачуцці, распавесці, што я адчувала і што адчувалі такія ж дзяўчыны, як я. Проста з вуліцы. У 2010 годзе пасля 19 снежня я трапіла за краты на 10 сутак. Я думала, што гэты дзень будзе вырашальны, але нічога так і не здарылася. Але будзе яшчэ 2015 год”, — распавядае аўтарка праекта Яніна Мяцельская.
Нагадаем, 19 снежня 2010 года ў Мінску прайшла самая буйная за апошнія гады акцыя пратэсту. У выніку міліцыя жорстка разагнала дэманстрантаў, больш як 700 чалавек пакаралі адміністратыўным арыштам. 41 чалавек былі асуджаныя па крымінальных артыкулах.
Каб глядзець - клікніце на карцінку