"Сумленныя людзі" падалі больш за 1500 заявак ва ўчастковыя выбарчыя камісіі

"Сумленныя людзі" на беларускіх выбарах
"Сумленныя людзі" на беларускіх выбарах

Больш за 1,5 тысячы валанцёраў кампаніі "Сумленныя людзі" вылучыліся ва ўчастковыя выбарчыя камісіі па ўсёй Беларусі. Яны прэтэндуюць на тое, каб трапіць у выбарчыя камісіі на 979 участках з 5767.

Амаль 900 "сумленных людзей" хочуць патрапіць у УВК у Мінску, амаль 300 — у Мінскай вобласці. 70% вылучэнцаў маладзейшыя за 40 гадоў. Падрабязную статыстыку можна паглядзець на сайце кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі