Супраць Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу
Раман Пратасевіч / Еўрарадыё
Стваральнік Тэлеграм-канала (прызнаны экстрэмісцкім ў лістападзе 2020 года) Сцяпан Пуціла і былы рэдактар канала Раман Пратасевіч сталі фігурантамі яшчэ адной крымінальнай справы, якую распачаў Следчы камітэт Беларусі.
"У дачыненні да названых асоб распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса ў сувязі са здзяйсненнем наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці", — гаворыцца у паведамленні СК.
Пуцілу і Пратасевічу таксама выстаўленыя абвінавачванні паводле двух артыкулаў КК — арт. 293 ("Арганізацыя масавых беспарадкаў") і арт. 342 ("Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак").
У СК заявілі, што следства выявіла ў інфармацыі, размешчанай у Тэлеграм-канале, заклікі да пратэстаў, блакавання дарог, забастовак, каардынацыі несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў.
20 кастрычніка суд Цэнтральнага раёна Мінска прыняў рашэнне аб прызнанні Тэлеграм-канал (Прызнаны экстрэмісцкім ў лістападзе 2020 года) і лагатып (Прызнаны экстрэмісцкім ў лістападзе 2020 года) ў Беларусі экстрэмісцкімі. За размяшчэнне інфармацыі з канала ў СМІ ці сацсетках пагражае адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.