Супрацоўнік фірмы-імпарцёра "Садочка" звольніўся за два тыдні да арышту
У кампаніі "Владпродимпорт" адзначаюць, што Аляксандр Корык, падазроны ў датычнасці да выбуху ў Мінску 4 ліпеня, некалькі тыдняў не працуе ў іх. "Владпродимпорт": Перад затрыманнем ужо два тыдні як не працаваў. Ну звольніўся.. Чаму звычайна звальняюцца? Іншую працу знайшоў ці яшчэ што... Розныя прычыны звальнення бываюць. Значыць, недзе знайшоў іншую працу.
Нагадаем, што 21-гадовы А.Корык сам звярнуўся ў міліцыю. Ён паведаміў, што за некалькі дзён да выбуху невядомыя маладыя людзі ў неадэкватным стане папрасілі ў яго цыгарэт, а потым параілі з'язджаць з горада, паколькі будуць узрываць Мінск.
Пра гэта А.Корык распавёў у міліцыі. І пасля гэтага хлопца пачалі выклікаць на допыты, а 30 верасня затрымалі і змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна.
Як паведамілі Еўрарадыё ў фірме "Владпродимпорт", А.Корык родам з Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці, дзе ў яго жыве маці.