Супрацоўнікаў культцэнтра "Корпус" асудзілі на суткі

Супрацоўнікаў культцэнтра "Корпус" асудзілі на суткі

6 верасня ў судзе Савецкага раёна Мінска адбыліся судовыя працэсы над затрыманымі супрацоўнікамі культцэнтра "Корпус".

Як распавядала Еўрарадыё, іх затрымалі 2 верасня. На дырэктара, арт-мэнеджара і ды-джэя Аляксандра Багданава ("Папу Бо"), мастака-сцэнографа Максіма Крука і арганізатарку культурных імпрэзаў Лізавету Неўмяржыцкую склалі пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП). Судзіць супрацоўнікаў "Корпуса" пачалі яшчэ 3 верасня, але суд адправіў іх спарвы на дапрацоўку.

Сёння, як паведамляюць праваабаронцы "Вясны", Аляксандру Багданаву і Максіму Круку прысудзілі па 10 сутак арышту, а Лізавеце Неўмяржыцкай — 8 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі