Супрацоўнікі лясгасаў штрафавалі знаёмых, дзеля прэміі
Распачатыя крымінальныя справы за "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".
Як інфармуе БЕЛТА, па іх праходзяць супрацоўнікі Ушацкага і Талачынскага лясгасаў. Пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях складаліся на знаёмых, якія насамрэч нічога супрацьзаконнага не здзяйснялі. Штрафы ляснікі плацілі самі. Гэтыя фальсіфікацыі ім былі патрэбныя дзеля атрымання прэміяльных.
Ляснікі-фальсіфікатары могуць атрымаць да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Фота — bymedia.net