Супрацоўнікі міліцыі і спецслужбаў спалохаліся слова “сакавік”
16 ліпеня на яхту вядомага беларускага мастака-графіка, пінчука Яўгена Шатохіна, які выправіўся па Прыпяці на пленэр, завітала ажно восем “мастацтвазнаўцаў”. З іх чацвёра ў форме міліцыянтаў, чацвёра — ў цывільным. Патрабавалі спусціць з мачты вымпел, які на іхняе разуменне мае непаліткарэктную колеравую гаму (спалучэнне белага і чырвонага ). Цікавіліся — а чаму яхта называецца “Сакавік”, ці не нясе гэтая назва небяспекі для грамадскага парадку.