МНС за гадзіну да пачатку адмяніў спектакль “Генезіс” тэатра InZhest
Супрацоўнікі МНС за гадзіну да пачатку адмянілі ў Мінску другі паказ спектакля “Генезіс”. І адбылося гэта яшчэ ў панядзелак. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе тэатр InZhest.
Еўрарадыё распавядала пра першы паказ, які адбыўся 2 верасня ў сталічным крэатыўным кластары OK16 (былы цэх прадпрыемства на Кастрычніцкай вуліцы), і змяшчала фотарэпартаж (18+).
Ратавальнікі, відаць, былі ўражаныя пабачаным: рыштаванні, кран, бочкі, ланцугі. А яшчэ падчас паказу мусіў з'явіцца адкрыты агонь... Не з'явіўся. Тэатр InZhest прыносіць прабачэнні ўсім, хто збіраўся пазаўчора паглядзець "Генезіс" і не змог гэтага зрабіць.