Супрацоўнікі ветлабараторыі прапускалі на рынак мяса без праверкі

Супрацоўнікі ветлабараторыі прапускалі на рынак мяса без праверкі

Дваіх супрацоўнікаў Бабруйскай гарадской ветэрынарнай станцыі абвінавачваюць у тым, што яны прапускалі на рынак мяса без праверкі. Расследаванне іх справы завершанае ўпраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Следства выявіла, што абвінавачаныя са студзеня 2017 года па студзень 2018 года сістэматычна бралі хабар за допуск на рынак мяса без санітарнай экспертызы. Яны атрымалі “ганарараў” на 1800 рублёў.

Абодвух супрацоўнікаў лабараторыі змясцілі пад варту. Ім інкрымінуюцца злачынствы паводле ч. 2 арт. 430  і ч. 2 арт. 425 (атрыманне хабару групай асобаў, паводле папярэдняй змовы, і бяздзеянне службовай асобы) КК РБ.

На маёмасць фігурантаў справы наклалі арышт. Крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі