Супрацоўнікі Віцебскай ДАІ выцягнулі мужчыну з пятлі
Супрацоўнікі батальёна дарожна-патрульнай службы віцебскай ДАІ літаральна выратавалі мясцовага жыхара з пятлі, інфармуе БЕЛТА.
Экіпаж ДАІ патруляваў цэнтр Віцебска, калі па радыёсувязі атрымаў звесткі пра ДТЗ. Як паведамілі даішнікам, адзін з удзельнікаў аварыі ўцёк з месца здарэння.
На месцы аварыі супрацоўнікі ДПС пабачылі пашкоджаныя аўтамабілі "ВАЗ" і "Форд". Віноўнікам ДТЗ апынуўся 46-гадовы кіроўца "Форда": яго аўтамабіль урэзаўся ў "ВАЗ". Пасля ДТЗ менавіта вінаваўца і ўцёк з месца аварыі.
Праваахоўнікі накіраваліся да яго дадому і прыбылі своечасова. У кватэры яны ўбачылі мужчыну, які вісеў у пятлі, і выратавалі яго.