Суседка Малішэўскіх: прыйшлі чацвёра мужчын у медыцынскіх масках

Суседка Малішэўскіх: прыйшлі чацвёра мужчын у медыцынскіх масках

Суседка Віктара і Галіны Малішэўскіх распавяла падрабязнасці, як праходзіў ператрус.

Па словах жанчыны, ёй пазванілі ў дамафон і сказалі: "Адчыніце, міліцыя".

"Чатыры мужчыны ў медыцынскіх масках. У акно нават не глядзела. Адзінае, што сказалі: мы не да вас. І пайшлі наверх", — распавяла Еўрарадыё суседка Малішэўскіх. 

Цяпер у кватэры застаўся толькі сабака — "госці" з'ехалі і, мяркуючы па ўсім, забралі Віктара Малішэўскага з сабой. 

Ператрус у кватэры медыяменеджараў Малішэўскіх адбыўся зранку 10 лютага. Па словах Галіны Малішэўскай, яго праводзілі супрацоўнікі ДФР.

У 13:50 стала вядома, што Віктар Малішэўскі не затрыманы: ён з'явіўся ў офісе "Альфа-Банка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі